Віншаванне Прэзідэнту Кыргызстана Сааранбаю Жээнбекаву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кыргызстана Сааранбая Жээнбекава з 60-годдзем.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь і Кыргызстан традыцыйна звязваюць трывалыя вузы дружбы, заснаваныя на ўзаемнай павазе і даверы. "Мы высока цэнім Вашы намаганні, накіраваныя на далейшае паглыбленне і напаўненне новым практычным зместам беларуска-кыргызскага партнёрства, развіццё канструктыўнага ўзаемадзеяння ў рамках еўразійскай інтэграцыі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт Беларусі выказаў упэўненасць, што плённае двухбаковае супрацоўніцтва будзе пашырацца ў інтарэсах народаў краін.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сааранбаю Жээнбекаву добрага здароўя і поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці. "Няхай Ваша жыццё будзе напоўнена радасцю і душэўным цяплом, а падтрымка родных, калег і сяброў надасць сілы для рэалізацыі ўсіх планаў і пачынанняў", - адзначыў беларускі лідар.