Віншаванне Прэзідэнту Кыргызстана Сааранбаю Жээнбекаву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне Прэзідэнту Кыргызстана Сааранбаю Жээнбекаву ў сувязі з 25-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за чвэрць стагоддзя Беларусі і Кыргызстану ўдалося выбудаваць гарманічную сістэму ўзаемадзеяння, якая заснавана на прынцыпах дружбы, партнёрства і павагі.

    "Беларусь і Кыргызстан паслядоўна развіваюць канструктыўнае супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, гуманітарнай сферах, паглыбляюць інтэграцыйныя сувязі ў рамках ЕАЭС, эфектыўна вырашаюць задачы падтрымання стабільнасці і бяспекі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка таксама пацвердзіў сваю прыхільнасць да далейшага ўмацавання адкрытага дыялогу ў мэтах усебаковага пашырэння беларуска-кыргызскіх сувязей.

    У віншаванні Сааранбая Жээнбекава, якое паступіла ў адрас беларускага лідара, выказваецца ўпэўненасць, што ў бліжэйшы час сумеснымі намаганнямі ўдасца вывесці двухбаковыя адносіны на якасна новы ўзровень развіцця.