Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Віншаванне Прэзідэнту Кыргызскай Рэспублікі Алмазбеку Атамбаеву

31 жніўня 2017 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі Алмазбека Атамбаева з дзяржаўным святам – Днём Незалежнасці.

«Перакананы, што паступальнае развіццё беларуска-кыргызскага супрацоўніцтва, паглыбленне ўзаемадзеяння ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза ствараюць надзейную аснову для далейшага ўмацавання традыцыйна дружалюбных адносін паміж народамі Беларусі і Кыргызстана, садзейнічаюць эканамічнаму росту і працвітанню нашых краін», - гаворыцца ў віншаванні.
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь