Віншаванне Прэзідэнту Кыргызскай Рэспублікі Алмазбеку Атамбаеву

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі Алмазбека Атамбаева з дзяржаўным святам - Днём Незалежнасці.

    "Упэўнены, што наша сумесная нацэленасць на рэалізацыю існуючага патэнцыялу беларуска-кыргызскага ўзаемадзеяння дасць значны эфект ужо ў бліжэйшым будучым, стане залогам развіцця ўсебаковага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі ў духу традыцый дружбы і добрасуседства", - гаворыцца ў віншаванні.