Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Віншаванне Прэзідэнту Кубы Мігелю Марыа Дыяс-Канелю Бермудэсу

20 красавіка 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кубы Мігеля Марыа Дыяс-Канеля Бермудэса з 60-годдзем.

"Пад Вашым кіраўніцтвам Куба ідзе шляхам важных дзяржаўных і эканамічных пераўтварэнняў. Упэўнены, што Ваш прафесіяналізм, адданасць свайму народу і ў далейшым будуць садзейнічаць актыўнаму развіццю краіны, умацаванню яе міжнароднага аўтарытэту", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што з цеплынёй успамінае мінскую сустрэчу з лідарам Кубы ў кастрычніку мінулага года, якая дала магчымасць прыйсці да шэрага дамоўленасцей, накіраваных на пашырэнне беларуска-кубінскага партнёрства.

"Перакананы, што сумеснымі намаганнямі мы зможам дасягнуць істотных вынікаў па ўсіх напрамках двухбаковага супрацоўніцтва на карысць нашых народаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь