Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Віншаванне Прэзідэнту Кубы Мігелю Марыа Дыяс-Канелю Бермудэсу

1 студзеня 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Кубы Мігеля Марыа Дыяс-Канеля Бермудэса і народ гэтай краіны з Днём вызвалення.

"Рэспубліка Куба прадаўжае з годнасцю адстойваць інтарэсы сваіх грамадзян, ажыццяўляць важныя палітычныя пераўтварэнні і ўдасканальваць нацыянальную эканамічную сістэму", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў гатоўнасць Беларусі і ў далейшым аказваць падтрымку Востраву Свабоды на міжнародных пляцоўках, пашыраць кааперацыю з Гаванай ва ўсіх сферах узаемнага інтарэсу, абменьвацца перадавымі навуковымі распрацоўкамі і вопытам.

"Ваш афіцыйны візіт у Рэспубліку Беларусь, які адбыўся ў кастрычніку 2019 года, адкрыў новыя перспектывы для паглыблення беларуска-кубінскага стратэгічнага партнёрства. Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы зможам вывесці гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва на ўзровень, які адпавядаў бы патэнцыялу нашых краін. Са свайго боку падкрэсліваю цвёрды намер беларускага кіраўніцтва рэалізаваць усе дасягнутыя дамоўленасці", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама накіраваў віншавальнае пасланне Першаму сакратару ЦК Кампартыі Кубы Раулю Кастра Русу. "Беларускі народ ганарыцца дружбай з гераічным народам Кубы, які, застаючыся верным сваім ідэалам, нястомна працуе для працвітання Радзімы і абароны яе суверэнітэту", - падкрэсліў беларускі лідар. Прэзідэнт разлічвае на дасягненне ў бліжэйшай будучыні адчувальных вынікаў у паглыбленні гандлёвай кааперацыі, пашырэнні кантактаў у навуцы, адукацыі і іншых сферах.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь