Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне Прэзідэнту Кот-д'Івуара Аласану Драману Уатару

7 жніўня 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кот-д'Івуара Аласана Драмана Уатару з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў далейшым пашырэнні ўзаемадзеяння з Кот-д'Івуарам у гандлёвай і гуманітарнай сферах. "У сённяшніх абставінах мы павінны захаваць устойлівую дынаміку, якая назіраецца ў двухбаковых адносінах у апошнія гады", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў абмеркаваць на ўрадавым узроўні пытанні паставак у Кот-д'Івуар машын, абсталявання і сельскагаспадарчай прадукцыі айчыннай вытворчасці.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь