Віншаванне Прэзідэнту Кот-д'Івуара Аласану Драману Уатару
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр
Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кот-д'Івуара Аласана Драмана Уатару з
нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.
"Карыстаюся выпадкам, каб
пацвердзіць зацікаўленасць Беларусі ў пашырэнні міждзяржаўных сувязей,
устанаўленні канструктыўнага дыялогу з Кот-д'Івуарам і дасягненні значных
практычных вынікаў ад узаемадзеяння ў эканамічнай, навукова-тэхнічнай і іншых
галінах на карысць абодвух народаў", - гаворыцца ў віншаванні.