Віншаванне Прэзідэнту Казахстана Нурсултану Назарбаеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    "Ваша краіна дасягнула ўражальных вынікаў у эканоміцы, забеспячэнні сацыяльнай і палітычнай стабільнасці. Казахстан уносіць значны ўклад ва ўмацаванне бяспекі на еўразійскай прасторы, выпрацоўку і рэалізацыю эфектыўных механізмаў вырашэння канфліктаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што стратэгічныя беларуска-казахстанскія адносіны, заснаваныя на ўзаемным даверы і плённым супрацоўніцтве, будуць і далей актыўна развівацца на карысць народаў абедзвюх краін.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Нурсултану Назарбаеву новых поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці, а грамадзянам дружалюбнага Казахстана - міру і шчасця.