Віншаванне Прэзідэнту Камеруна Полю Бія

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Камеруна Поля Бія з Нацыянальным днём Рэспублікі Камерун.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў зацікаўленасць у развіцці беларуска-камерунскіх адносін ва ўсіх галінах.

    "Упэўнены, што дзякуючы сумесным намаганням мы зможам умацаваць дружалюбныя двухбаковыя сувязі і істотна пашырыць узаемавыгаднае супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.