Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне Прэзідэнту Ізраіля Рэўвену Рыўліну

29 красавіка 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ізраіля Рэўвена Рыўліна з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

"Упэўнены ў трываласці адносін паміж нашымі краінамі, заснаваных на прынцыпах павагі і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, - гаворыцца ў віншаванні. - Спадзяюся, што сумеснымі намаганнямі мы прадоўжым развіваць плённыя двухбаковыя сувязі ў імя далейшага працвітання, пабудовы стабільнага свету".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Рэўвену Рыўліну моцнага здароўя і поспехаў у ажыццяўленні намечаных мэт, а дружалюбнаму народу Ізраіля - міру і дабрабыту.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь