Віншаванне Прэзідэнту Ізраіля Рэўвену Рыўліну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ізраіля Рэўвена Рыўліна з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    Сімвалічна, што ў 2019 годзе гэты дзень супаў з чарговай гадавінай Перамогі над нацызмам, якая адзначаецца і ў Беларусі, і ў Ізраілі як вялікае свята.

    "Упэўнены, што развіццё дружалюбных адносін паміж нашымі краінамі, якія грунтуюцца на трывалых гістарычных, культурных сувязях і прынцыпах узаемаразумення і даверу, будзе і ў далейшым служыць інтарэсам абодвух народаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Рэўвену Рыўліну моцнага здароўя і поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці, а грамадзянам Ізраіля - міру і дабрабыту.