Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Віншаванне Прэзідэнту Ізраіля Рэўвену Рыўліну

19 красавіка 2018 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ізраіля Рэўвена Рыўліна з 70-й гадавінай незалежнасці Дзяржавы Ізраіль.

"Мне асабліва прыемна адзначыць, што ля вытокаў яе заснавання стаялі выдатныя выхадцы з беларускай зямлі, сярод якіх быў і першы Прэзідэнт Ізраіля - Хаім Вейцман. У свой час наша краіна падтрымала рэзалюцыю Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, якая зрабіла магчымым стварэнне Дзяржавы Ізраіль", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт адзначыў, што гістарычны падмурак і агульнасць у мінулым лёсаў беларусаў і яўрэяў адыгрываюць у сучаснасці станоўчую ролю пры фарміраванні атмасферы даверу і ўзаемаразумення ў двухбаковых адносінах, дазваляюць разлічваць на далейшае развіццё плённага супрацоўніцтва.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Рэўвену Рыўліну здароўя і поспехаў, а таксама міру і працвітання дружалюбнаму народу Ізраіля.
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь