Віншаванне Прэзідэнту Італьянскай Рэспублікі Серджыа Матарэлу

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Італьянскай Рэспублікі Серджыа Матарэлу і італьянскі народ з Днём абвяшчэння Рэспублікі.

    "Беларуска-італьянскія сувязі маюць трывалыя традыцыі ўзаемаразумення, даверу і шчырай дружбы, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Мы зацікаўлены ў развіцці канструктыўнага дыялогу з вашай краінай".

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што двухбаковае супрацоўніцтва будзе і ў далейшым пашырацца ва ўсіх галінах у інтарэсах міру і прагрэсу.