Віншаванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Пакістан Мамнуну Хусэйну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Пакістан Мамнуна Хусэйна з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    "Для кожнай краіны суверэнітэт з'яўляецца галоўным сімвалам свабоднага і мірнага жыцця, унутранай стабільнасці, фундаментам для росквіту і плённага развіцця ва ўсіх галінах, - гаворыцца ў віншаванні. -  У Беларусі высока ацэньваюць тыя поспехі і прагрэс, якія былі дасягнуты пакістанскім народам за перыяд незалежнасці".

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў дынамічнае пашырэнне адносін паміж Беларуссю і Пакістанам і выказаў упэўненасць, што ўзаемныя павага, давер будуць і ў далейшым садзейнічаць умацаванню двухбаковых палітычных, дзелавых і гуманітарных кантактаў.