Віншаванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Пакістан Мамнуну Хусэйну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Пакістан Мамнуна Хусэйна з нацыянальным святам - Днём Пакістана.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за апошнія гады адносіны паміж Беларуссю і Пакістанам прыкметна пашырыліся.

    "Упэўнены, пры Вашай падтрымцы мы зможам і далей захоўваць пазітыўную тэндэнцыю развіцця беларуска-пакістанскага супрацоўніцтва, паспяхова ўмацоўваць узаемавыгадныя сувязі дзеля дабрабыту грамадзян абедзвюх дзяржаў", - гаворыцца ў віншаванні.