Віншаванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Пакістан Арыфу Алві

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Пакістан Арыфа Алві з нацыянальным святам - Днём Пакістана.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Мінск і Ісламабад змаглі пабудаваць устойлівы фундамент супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах, стварылі ўмовы для эфектыўнага дыялогу беларускіх і пакістанскіх дзелавых колаў.

    "Перакананы, што дружалюбныя адносіны паміж нашымі краінамі будуць і ў далейшым пашырацца на прынцыпах даверу і ўзаемнай выгады ў інтарэсах абодвух народаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Прэзідэнту Пакістана моцнага здароўя, шчасця і поспехаў, а ўсім пакістанцам - міру і дабрабыту.