Віншаванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Іран Хасану Раўхані

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Хасана Раўхані са святам Наўруз.

    "Беларусь і Іран паспяхова пашыраюць традыцыйна дружалюбныя двухбаковыя адносіны, што сведчыць аб высокай ступені ўзаемаразумення і ўзаемнага даверу паміж дзвюма дзяржавамі", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што у новым годзе плённае беларуска-іранскае супрацоўніцтва прадоўжыцца і будзе адзначана істотнымі дасягненнямі.