Віншаванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Іран Хасану Раўхані

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Хасана Раўхані са святам Наўруз - Новым, 1397 годам.

    "Упэўнены, добразычлівыя адносіны, што існуюць паміж нашымі краінамі, будуць садзейнічаць далейшаму пашырэнню беларуска-іранскіх сувязей ва ўсіх галінах на карысць грамадзян абедзвюх дзяржаў", - гаворыцца ў віншаванні.