Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Віншаванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Іран Хасану Раўхані

11 лютага 2018 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Хасана Раўхані з нагоды 39-й гадавіны Ісламскай рэвалюцыі.

Кіраўнік дзяржавы з задавальненнем адзначыў высокі ўзровень узаемадзеяння, які склаўся паміж дзвюма краінамі.

"Перакананы, што традыцыйна цёплы і дружалюбны характар беларуска-іранскіх адносін будзе садзейнічаць паспяховай рэалізацыі стратэгічных сумесных праектаў, а таксама далейшаму паглыбленню двухбаковага супрацоўніцтва па шырокім спектры напрамкаў", - гаворыцца ў віншаванні.
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь