Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Іран Хасану Раўхані

21 сакавіка 2017 года
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Хасана Раўхані і ўвесь іранскі народ з надыходзячым 1396 Новым годам - Наўрузам.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што адносіны паміж Беларуссю і Іранам актыўна развіваюцца. Прэзідэнт Беларусі выказаў упэўненасць, што дзякуючы сумесным намаганням двухбаковае супрацоўніцтва будзе пашырацца і ўмацоўвацца.
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь