Віншаванне Прэзідэнту Ірана Хасану Раўхані
Прэзідэнт
Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста
павіншаваў Прэзідэнта Ірана Хасана Раўхані і народ гэтай краіны з 40-й
гадавінай перамогі Ісламскай рэвалюцыі ў Іране.
"Упэўнены, што развіццё дынамічнага і плённага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Ісламскай Рэспублікай Іран будзе і ў далейшым садзейнічаць дабрабыту грамадзян дзвюх дзяржаў, а істотны патэнцыял двухбаковага ўзаемадзеяння ў розных сферах будзе паспяхова рэалізаваны", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў моцнага здароўя і цвёрдай палітычнай волі Прэзідэнту Ірана, а таксама міру і працвітання дружалюбнаму іранскаму народу.