Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне Прэзідэнту Індыі Раму Натху Кавінду

1 кастрычніка 2020 года

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Індыі Рама Натха Кавінда з 75-годдзем, адзначыўшы яго заслугі як выдатнага палітыка і дзяржаўнага дзеяча, якога паважаюць не толькі ва ўласнай краіне, але і далёка за яе межамі.

"У Беларусі высока цэняць вашу падтрымку ў справе пабудовы даверных, дружалюбных адносін паміж Мінскам і Нью-Дэлі, - гаворыцца ў віншаванні. - Упэўнены, што ў хуткім часе пасля пераадолення цяжкасцей, выкліканых пандэміяй, мы вернемся да больш змястоўнага дыялогу аб новых формах супрацоўніцтва ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, фармацэўтыцы і гуманітарнай сферы".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Раму Натху Кавінду добрага здароўя, удачных палітычных рашэнняў і доўгіх гадоў жыцця ў акружэнні сям'і і надзейных сяброў.

© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь