Віншаванне Прэзідэнту Грузіі Саламэ Зурабішвілі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Грузіі Саламэ Зурабішвілі з днём нараджэння.

    Кіраўнік дзяржавы ўпамянуў аб візіце грузінскага лідара ў Беларусь у 2019 годзе і адзначыў, што тады ўдалося абмеркаваць шырокае кола пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва.

    "Перакананы, што прадаўжэнне актыўнага ўзаемадзеяння паміж Мінскам і Тбілісі ў поўнай меры адпавядае інтарэсам нашых дзяржаў і народаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў дзелавыя якасці і жыццёвы вопыт Саламэ Зурабішвілі і пажадаў ёй моцнага здароўя, ажыццяўлення планаў і далейшых поспехаў на адказнай пасадзе.