Віншаванне Прэзідэнту Грузіі Саламэ Зурабішвілі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Грузіі Саламэ Зурабішвілі з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    "Паміж Рэспублікай Беларусь і Грузіяй дасягнуты высокі ўзровень партнёрства, трывалым фундаментам якога з'яўляюцца духоўная блізкасць культур нашых народаў, агульная гісторыя, добрыя чалавечыя адносіны і ўзаемадапаўняльнасць эканомік, - гаворыцца ў віншаванні. - Перакананы, што пашырэнне супрацоўніцтва, напоўненага сумеснымі праектамі ў самых разнастайных галінах, будзе і ў далейшым садзейнічаць паспяховаму развіццю абедзвюх дзяржаў".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Саламэ Зурабішвілі моцнага здароўя і невычэрпнай энергіі, а грамадзянам брацкай Грузіі - міру і працвітання.