Віншаванне Прэзідэнту Грузіі Гіоргію Маргвелашвілі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Грузіі Гіоргія Маргвелашвілі з Днём Незалежнасці і 100-годдзем аднаўлення грузінскай дзяржаўнасці.

    "Сёння супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Грузіі паспяхова і дынамічна развіваецца на прынцыпах павагі і даверу. Яркая грузінская культура і багатыя традыцыі гасціннасці знаходзяць цёплы водгук у беларусаў, якія самым спрыяльным чынам ставяцца да вашай цудоўнай краіны", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі шчыра рады дасягненням сучаснай Грузіі і заўсёды гатовы аказаць ёй неабходную падтрымку.

    "Упэўнены, што плённае ўзаемадзеянне абедзвюх дзяржаў, адкрыты дыялог і партнёрскія сувязі будуць і ў далейшым умацоўвацца ў інтарэсах нашых народаў", - адзначыў Прэзідэнт.