Віншаванне Прэзідэнту Грузіі Гіоргі Маргвелашвілі з Днём незалежнасці

    Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Грузіі Гіоргі Маргвелашвілі з нацыянальным святам - Днём незалежнасці.

    У віншаванні гаворыцца, што сёння Беларусь і Грузія дынамічна развіваюць міждзяржаўны дыялог, імкнуцца дасягнуць высокага ўзроўню ўзаемадзеяння ў розных сферах.

    Прэзідэнт Беларусі выказаў перакананасць, што сумесныя намаганні дзвюх краін, якія базіруюцца на даверы і традыцыях дружбы, дадуць магчымасць пашырыць рамкі беларуска-грузінскага супрацоўніцтва і рэалізаваць існуючыя дамоўленасці.