Віншаванне Прэзідэнту Грузіі Гіоргі Маргвелашвілі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Грузіі Гіоргі Маргвелашвілі з нацыянальным святам гэтай краіны - Днём Незалежнасці.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што паглыбленне канструктыўнага палітычнага дыялогу і развіццё ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Грузіі будзе садзейнічаць умацаванню традыцыйна дружалюбных адносін паміж дзвюма краінамі.