Віншаванне Прэзідэнту Грузіі Георгію Маргвелашвілі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Грузіі Георгія Маргвелашвілі з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці гэтай краіны.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што беларуска-грузінскія сувязі з кожным годам мацнеюць, напаўняючыся новымі ініцыятывамі і напрамкамі супрацоўніцтва. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што канструктыўныя адносіны паміж Беларуссю і Грузіяй, заснаваныя на прынцыпах дружбы, узаемаразумення і раўнапраўнага дыялогу, будуць і ў далейшым актыўна развівацца на карысць дзвюх дзяржаў.