Віншаванне Прэзідэнту Грэцыі Пракопісу Паўлопуласу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Грэцыі Пракопіса Паўлопуласа і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў зацікаўленасць Беларусі ў актыўным развіцці двухбаковых адносін з Грэцыяй на прынцыпах партнёрства і ўзаемнай павагі. "Перакананы, што беларуска-грэчаскае супрацоўніцтва мае значны патэнцыял, і сумеснымі намаганнямі мы можам вывесці яго на якасна новы ўзровень", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Грэцыі дабрабыту і працвітання, а Прэзідэнту гэтай краіны - моцнага здароўя і далейшых поспехаў.