Віншаванне Прэзідэнту Грэцыі Пракопісу Паўлопуласу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Грэцыі Пракопіса Паўлопуласа з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    "Беларусь зацікаўлена ў дынамічным развіцці двухбаковых кантактаў, больш поўным выкарыстанні патэнцыялу супрацоўніцтва ва ўсіх галінах", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што пашырэнне ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Грэцыяй поўнасцю адпавядае інтарэсам абедзвюх краін.