Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне Прэзідэнту Грэцыі Кацярыне Сакеларопулу

25 сакавіка 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Грэцыі Кацярыну Сакеларопулу і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што народы дзвюх краін маюць багатую шматвяковую гісторыю і культурную спадчыну, агульныя духоўныя каштоўнасці, якія ствараюць трывалы фундамент для пабудовы канструктыўных міждзяржаўных сувязей.

"Упэўнены ў неабходнасці актывізацыі двухбаковага дыялогу на ўсіх узроўнях. Веру, што адносіны паміж нашымі краінамі будуць развівацца на прынцыпах дружбы, узаемнай павагі, а таксама імкнення сумеснымі намаганнямі падтрымліваць і пашыраць меры бяспекі і даверу на еўрапейскім кантыненце", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Кацярыне Сакеларопулу моцнага здароўя і дабрабыту, а народу Грэцыі - міру і працвітання.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь