Віншаванне Прэзідэнту Грэчаскай Рэспублікі Пракопісу Паўлопуласу

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Грэчаскай Рэспублікі Пракопіса Паўлопуласа з Днём Незалежнасці гэтай краіны.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што дружалюбныя адносіны будуць і ў далейшым садзейнічаць развіццю беларуска-грэчаскага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў інтарэсах двух народаў, а таксама ў мэтах умацавання міру і бяспекі ў Еўрапейскім рэгіёне.