Віншаванне Прэзідэнту Грэчаскай Рэспублікі Пракопісу Паўлопуласу

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Грэчаскай Рэспублікі Пракопіса Паўлопуласа і грэчаскі народ з нацыянальным святам – Днём Незалежнасці.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў упэўненасць, што паслядоўнае развіццё дыялогу і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Грэцыяй зробіць магчымым рэалізацыю значнага патэнцыялу двухбаковых адносін і будзе садзейнічаць росквіту дзвюх краін.