Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Віншаванне Прэзідэнту Габонскай Рэспублікі Алі бен Бонга Андзімбу

17 жніўня 2018 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Габонскай Рэспублікі Алі бен Бонга Андзімбу і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

"Упэўнены, што наладжванне плённага беларуска-габонскага супрацоўніцтва адпавядае інтарэсам нашых народаў", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Габон дасягнуў значных поспехаў у вырашэнні актуальных пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця і дзякуючы канструктыўнай знешняй палітыцы карыстаецца высокім аўтарытэтам у Цэнтральнай Афрыцы і за яе межамі.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Алі бен Бонга Андзімбу здароўя, шчасця і ажыццяўлення планаў, а жыхарам Габона - міру і дабрабыту.
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь