Віншаванне Прэзідэнту Францыі Эмануэлю Макрону

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне Прэзідэнту Францыі Эмануэлю Макрону і грамадзянам гэтай краіны з нагоды нацыянальнага свята Французскай Рэспублікі.

    "Узаемная сімпатыя нашых народаў, шчыры добразычлівы інтарэс заўсёды былі і застаюцца надзейным фундаментам шматграннага беларуска-французскага супрацоўніцтва, якое, я ўпэўнены, будзе і ў далейшым актыўна і плённа развівацца", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Эмануэлю Макрону здароўя, поспехаў у рэалізацыі распачатых важных дзяржаўных рэформ, а таксама міру і дабрабыту французскаму народу.