Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне Прэзідэнту Эквадора Леніну Вальтэру Марэна Гарсесу

10 жніўня 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Эквадор Леніна Вальтэра Марэна Гарсеса і эквадорскі народ з Днём абвяшчэння незалежнасці гэтай краіны.

"Сёння, у складаны час глабальных выпрабаванняў, асаблівае значэнне набываюць узаемная падтрымка, захаванне дасягнутых вынікаў супрацоўніцтва і выкананне ўсіх ранейшых дамоўленасцей", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў накіраваць сумесныя намаганні на ўмацаванне гандлю таварамі і паслугамі, абмен вопытам у сферах аховы здароўя, адукацыі, навукі і тэхналогій.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь