Віншаванне Прэзідэнту Эквадора Леніну Вальтэру Марэна Гарсесу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Эквадора Леніна Вальтэра Марэна Гарсеса і грамадзян гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём абвяшчэння незалежнасці.

    "Беларусь вельмі цэніць устаноўленыя паміж кіраўніцтвам нашых краін палітычныя кантакты, якія даюць магчымасць абмяркоўваць любыя тэмы сусветнага парадку дня і паспяхова ўзаемадзейнічаць у рамках міжнародных арганізацый", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што далейшаму развіццю беларуска-эквадорскіх адносін будзе садзейнічаць больш поўнае выкарыстанне значнага патэнцыялу супрацоўніцтва ў сферах знешняга гандлю, прамысловай кааперацыі, інфармацыйных тэхналогій, адукацыі і культуры.