Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне Прэзідэнту Егіпта Абдэль Фатаху аль-Сісі

19 лістапада 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Егіпта Абдэль Фатаха аль-Сісі з днём нараджэння.

"З глыбокай павагай адзначаю важную ролю ў забеспячэнні рэгіянальнага міру і бяспекі, высокую дынаміку сацыяльна-эканамічнага прагрэсу Егіпта пад Вашым кіраўніцтвам. Гарануся тым, што Вы з'яўляецеся сапраўдным сябрам Беларусі, і чакаю нашай новай сустрэчы ў Мінску, каб прадоўжыць плённы дыялог па ўсіх напрамках двухбаковага супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што багаты вопыт Абдэль Фатаха аль-Сісі, яго адказны і самаадданы падыход да справы будуць садзейнічаць актыўнаму развіццю ўзаемавыгадных беларуска-егіпецкіх адносін.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь