Віншаванне Прэзідэнту Эфіопіі Мулату Тэшомэ

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі Эфіопія Мулату Тэшомэ з нацыянальным святам гэтай краіны - Днём устанаўлення міру і дэмакратыі.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што далейшае развіццё беларуска-эфіопскіх адносін, пашырэнне супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і іншых галінах поўнасцю адпавядае агульным інтарэсам і будзе садзейнічаць умацаванню дружалюбных адносін паміж дзвюма краінамі.