Віншаванне Прэзідэнту Дзяржавы Палесціна Махмуду Абасу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Дзяржавы Палесціна Махмуда Абаса з Міжнародным днём салідарнасці з палесцінскім народам.

    "Упэўнены, што дасягненне Палесцінай дзяржаўнага суверэнітэту і прызнанне яе тэрытарыяльнай цэласнасці ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага права будуць садзейнічаць забеспячэнню стабільнасці на Блізкім Усходзе", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў далейшым развіцці канструктыўнага дыялогу з Палесцінай на прынцыпах даверу і ўзаемаразумення.