Віншаванне Прэзідэнту Дзяржавы Палесціна Махмуду Абасу

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Дзяржавы Палесціна  Махмуда Абаса з Міжнародным днём салідарнасці з палесцінскім народам.

    Кіраўнік дзяржавы перакананы, што традыцыйна дружалюбны дыялог паміж дзвюма краінамі, блізкія пазіцыі па пытаннях міжнароднага характару будуць і ў далейшым садзейнічаць станоўчаму развіццю беларуска-палесцінскіх адносін ва ўсіх сферах.