Віншаванне Прэзідэнту Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка Майтрыпалу Сірысену

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка Майтрыпалу Сірысену з Днём Незалежнасці гэтай краіны.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць у паспяховым сацыяльна-эканамічным развіцці і росквіце Шры-Ланкі.

    "Спадзяюся на далейшае пашырэнне супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Шры-Ланкай з мэтай росту дабрабыту грамадзян дзвюх дзяржаў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.