Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне Прэзідэнту Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка Гатабаю Раджапаксу

20 лістапада 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка Гатабаю Раджапаксу з нагоды 20-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за гэты час Шры-Ланка змагла пабудаваць бяспечную дзяржаву, арыентаваную на няўхільнае павышэнне якасці жыцця яе грамадзян.

"На працягу ўсяго перыяду існавання дыпламатычных адносін нашы кантакты грунтаваліся на прынцыпах даверу і павагі, імкнення да выгаднага для абодвух бакоў супрацоўніцтва. Разлічваю, што мы зможам захаваць і ўмацаваць партнёрскія сувязі па розных напрамках узаемадзеяння", - гаворыцца ў віншаванні.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь