Віншаванне Прэзідэнту Дэмакратычнай Рэспублікі Усходні Тымор

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Дэмакратычнай Рэспублікі Усходні Тымор Жазэ Марыю Васканселуша з нацыянальным святам Днём Незалежнасці.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што ўстанаўленне дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Усходнім Тыморам стварае надзейную аснову для развіцця ўсебаковых сувязей.