Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне Прэзідэнту Чэшскай Рэспублікі Мілашу Земану

28 кастрычніка 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Чэшскай Рэспублікі Мілаша Земана з нацыянальным святам - Днём утварэння незалежнай чэхаславацкай дзяржавы.

"Нашы краіны маюць у сваім актыве багатую гісторыю паспяховага ўзаемадзеяння ў розных галінах, - гаворыцца ў віншаванні. - У сённяшніх няпростых абставінах мы павінны захаваць рознабаковыя сувязі па лініі ўрадавых структур, органаў мясцовага кіравання, арганізацый і прадпрыемстваў".

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне: "Давер, салідарнасць і рашучасць у абароне згоды і стабільнасці ў грамадстве дапамогуць пераадолець усе цяжкасці. Запрашаю да канструктыўнага дыялогу ў мэтах падтрымання эканамічных праектаў, навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, адукацыі і турызму".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Мілашу Земану моцнага здароўя, ажыццяўлення прафесійных і жыццёвых планаў, дружалюбнаму чэшскаму народу - мірнага неба і дабрабыту.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь