Віншаванне Прэзідэнту Буркіна-Фасо Року Марку Крысціяну Кабарэ
Прэзідэнт
Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Буркіна-Фасо Рока
Марка Крысціяна Кабарэ і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.
Кіраўнік
дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць у пашырэнні беларуска-буркінійскіх
сувязей. "Спадзяюся на актыўнае развіццё палітычнага дыялогу,
супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і іншых
галінах у інтарэсах грамадзян нашых краін", - адзначыў Аляксандр
Лукашэнка.