Віншаванне Прэзідэнту Балгарыі Румену Радзеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Балгарыі Румена Радзева з нацыянальным святам - Днём Вызвалення.

    "Перакананы, што заснаваныя на прынцыпах узаемнай павагі і падтрымкі традыцыйна дружалюбныя адносіны паміж Беларуссю і Балгарыяй будуць і ў далейшым развівацца ва ўсіх галінах на карысць нашых народаў", - гаворыцца ў віншаванні.