Віншаванне Прэзідэнту Азербайджанскай Рэспублікі Ільхаму Аліеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі Ільхама Аліева.

    "Маштабныя дасягненні Азербайджана наглядна пацвярджаюць Вашы выдатныя якасці дзяржаўнага лідара, прадбачлівага палітыка і сапраўднага патрыёта сваёй краіны", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што высока цэніць асаблівую ўвагу, якую Ільхам Аліеў удзяляе развіццю беларуска-азербайджанскага супрацоўніцтва, у тым ліку рэалізацыі значных сумесных праектаў, што цалкам адпавядае інтарэсам абодвух народаў.