Віншаванне Прэзідэнту Азербайджанскай Рэспублікі Ільхаму Аліеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі Ільхама Аліева з нацыянальным святам - Днём Рэспублікі.

    "Высокія дасягненні вашай краіны ў розных галінах прызнаны сусветнай супольнасцю і з'яўляюцца арыенцірамі для многіх дзяржаў", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што ўзаемнае імкненне да развіцця актыўнага двухбаковага дыялогу будзе і ў далейшым садзейнічаць паглыбленню і пашырэнню ўзаемавыгаднага беларуска-азербайджанскага супрацоўніцтва.